26 лістапада а 16 гадзіне ў канцэртнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбудзецца этнаграфічны канцэрт "Рух зямлі"
Запрашаем усіх, хто неабыякавы да сваёй спадчыны, хто цікавіцца тым, як жылі нашыя продкі, завітаць на імпрэзу. Прыйшоўшы на этнаграфічны канцэрт, вы даведаецеся, як у вёсцы Дарапіевічы Маларыцкага раёна праводзлі Піліпаўскія вячоркі, як калядавалі ў вёсцы Радастава Драгічынскага раёна, шчадравалі ў вёсцы Навіцкавічы Камянецкага раёна. Нягледзячы на 300 кіламетраў, якія раздзяляюць нас з мястэчкам Давід-Гарадок, што на Століншчыне, вы пабачыце знакаміты абрад "Конікі". Веснавыя абрады Вялікдзень і Юр'я пакажуць гараджанам фальклорныя гурты з Драгічынскага і Бярозаўскага раёнаў." Іванавы ягады"– так называецца купальскі абрад, які выканае дзіцячы фальклорны калектыў з вёскі Хаціслаў Маларыцкага раёна. Таксама вы даведаецеся, якія песні спявалі і якую "бараду" запляталі падчас Дажынак.
Скончылася жніво, прыбраны палі – самы час ладзіць вяселлі. Менавіта ім і закончыцца канцэрт. Прыбіранне маладой да шлюбу, упрыгожванне каравая, скокі на лавах і многае іншае пакажуць артысты з Піншчыны і госці з Польшчы.
Ларыса Мікалаеўна Быцко, загадчык аддзела традыцыйнай культуры ДзУК " Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр", тэл.23-36-10.
========
Облисполком
Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru
Комментариев нет:
Отправить комментарий