пятница, 24 декабря 2010 г.

Ну и кто сказал что Беларусы не доживают до 100

В наше время, когда средний прожиточный минимум в Республике составляет 70 лет, и редкий мужчина, пропитанный алкоголем и табаком, доживает до 60, в отдельных наших селениях встречаются уникальные факты «долголетия» (разумеется у женщин). Невероятно, но на днях жительница Пружан (Брестская Обл.) Ольга Куль отпраздновала 100-летний юбилей.

Важная информация: В Беларуси насчитывается около 2,5 млн. пенсионеров, из них почти 148 тыс. одиноких пожилых людей, 508 тыс. инвалидов, 72,5 тыс. ветеранов Великой Отечественной войны. Увеличение доли населения старших возрастов в любом государстве мира оказывает существенное влияние на показатели смертности, заболеваемости, приводит к нарастанию распространенности хронической патологии, увеличивает потребность в гериатрической, медико-социальной помощи, повышает государственные расходы на социальное обеспечение и социальное страхование. «Проблема старения населения требует особого внимания к развитию социальных служб, оказанию медико-социальной помощи, – сказал Василий Жарко. – Это учитывается Минздравом при формировании политики в области здравоохранения». (Источник…)

А далее, информация из районной газеты «Районныя будні«, журналисты которой, вчера присутствовали вместе с нами в доме семейного типа в Ружанах

Вользе Васільеўне Куль нядаўна споўнілася 100 гадоў. Павіншаваць пружанскую доўгажыхарку прыўшло больш чым 50 чалавек — суседзі і знаёмыя. Родных у Вольгі Васільеўны няма…

ВОЛЬГА нарадзілася ў сям'і пісара.
— У таты быў вельмі прыгожы почырк, ён служыў у натарыуса, а мама вяла хатнюю гаспадарку. Мы добра жылі пры Польшчы, працавалі не толькі на сваёй зямлі, але бралі яе ў арэнду. Хапала нам усяго, бо не ленаваліся. Мама вельмі смачна гатавала. У асноўным харчаваліся тым, што самі вырошчвалі, а калі нечага не хапала, то ўсё можна было набыць у краме. У маладосці я нават хадзіла ў цырульню завіўку рабіць.
Падчас вайны Кулі вымушаны былі пакінуць родную хату і перабрацца ў Сланімцы. Хата апынулася на тэрыторыі гета, у кожным пакойчыку размясцілася па яўрэйскай сям'і. Толькі ў нядзелю, калі Вольга з роднымі ішла ў царкву, ім дазволена было зазірнуць у родныя сцены.

У ЦАРКВЕ Вольга з мамай і сястрой спявалі на клірасе. Яна асабліва ганарыцца, што іх царкоўным хорам тады кіраваў сам Рыгор Шырма. Дарэчы, Рыгор Раманавіч і яго жонка Клаўдзія Іванаўна былі частымі гасцямі ў доме Кулёў. У іх хаце праходзілі спеўкі, калі ў царкве было асабліва холадна.

— Я і бацьку яго помню, такі невялічкага росту, часта да майго бацькі заходзіў і ўсё казаў пра сына "мой Рыгор". А жонка яго Клаўдзія вельмі прыгожа спявала. Сам Раманавіч і як чалавек добры быў, і як кіраўнік.
Усяго ў царкоўным хоры Вольга Васільеўна праспявала амаль 30 год. Добра памятае, як Рыгор Шырма наладжваў канцэрт з удзелам хораў дзвюх цэркваў (сабора Аляксандра Неўскага і Прачысценскай царквы, што стаяла на месцы сённяшняга ўнівермага). Жанчыны з сям'і Кулёў таксама ў ім спявалі і нават ездзілі выступаць у суседнія гарады.

ПАСЛЯ ВАЙНЫ Вольга Васільеўна амаль не працавала: моцна захварэла маці, якая шмат гадоў праляжала прыкаванай да ложка, а потым і бацька. Працоўны стаж жанчына атрымала ў зелянгасе, дзе адпрацавала некалькі год і адкуль пайшла на пенсію. Прыгожы букет і грашовы падарунак былой работніцы ўручыў намесніка дырэктара КУВП "Камунальнік" Георгій Навадворскі.

— Так атрымалася, што спачатку працавала на сваім падворку, потым даглядала бацькоў. У нас заўсёды жылі кватаранты: у польскія часы – семінарысты, потым ваенныя, студэнты. З усімі мы былі ў добрых адносінах, дапамагалі адзін аднаму. Адна з кватарантак працавала поварам, дык і мяне яшчэ падвучыла (я ад мамы шмат рэцэптаў ведала). Такія ў мяне некалі пірагі атрымліваліся, што людзі нават на вяселлі заказвалі.

У СЯМ'І Вольгі Васільеўны доўгажыхароў не было. У чым сакрэт уласнага даўгалецця – не ведае. Але, як высветлілася, харчуецца яна па раскладу, строга па гадзінах.

У сям'і ўсе былі адукаванымі. Вольга скончыла 7 класаў польскай школы. А яе маці спявала не толькі ў царкоўным хоры, але ўдзельнічала і ў свецкіх канцэртах. Яшчэ з тых часоў Вольга Васільеўна памятае вершы і па памяці іх чытае. Памятае яна і ўсе царкоўныя песні, якія некалі спявала і якімі віншавалі яе цяперашнія пеўчыя сабора Аляксандра Неўскага на чале з айцом Міхаілам.

У СВЯТОЧНЫ дзень хата Вольгі Васільеўны поўнілася галасамі, прыйшлі ўсе суседзі з вуліц Кірава і Астроўскага, віншавалі яе і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, атрымала яна віншаванні і з-за мяжы. А вось у будні бывае сумна, прызнаецца юбілярка.

— Здараецца, што сяду адна ды і паплачу. Але асаб-ліва скардзіцца не буду, шмат добрых людзей мне дапамагае. Асабліва суседка Марыя, дзякуй ёй вялікае. Я ўжо бачу дрэнна, ды і ногі баляць. Калі горад рамантавалі (перад "Дажынкамі-2003"), дык выходзіла на плошчу, каб прыгажосцю палюбавацца, а зараз вось толькі па двары хаджу, каб сабачку пакарміць.

Усе суседзі ў адзін голас гавораць пра Вольгу Васільеўну як добрага і шчодрага чалавека. Нікому яна не адмовіла ў дапамозе, заўсёды выручае. Здаралася, што яе дабрынёй карысталіся і несумленныя людзі. На гэта мудрая жанчына заўсёды адказвала, што Бог усё бачыць. Шырыні яе душы хапае не толькі на людзей: яна шкадуе бадзяжных жывёл, чатыры каты і сабака і зараз жывуць з ёй, зараджаюць энергіяй і дапамагаюць не сумаваць.
========
Источник
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

========

Продолжительность жизни в Беларуси снизилась до послевоенной

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий