вторник, 9 ноября 2010 г.

З пачатку года беларусаў стала менш на 14,4 тыс. чалавек

1

На 14,4 тыс. чалавек зменшылася колькасць насельніцтва Беларусі з пачатку 2010 года. Па дадзеным Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 кастрычніка ў краіне пражывала 9 млн 465,8 тыс. чалавек, паведамляе БелаПАН.
Як патлумачылі ў статкамітэце, скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 21 606 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 7 229 чалавек.

У Мінску за 9 месяцаў 2010 года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн 834,2 тыс. да 1 млн 843 тыс. У астатніх рэгіёнах гэты паказчык знізіўся. У Гомельскай вобласці на 1 кастрычніка налічвалася 1 млн 435,2 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 г. – 1 млн 438,3 тыс.), Мінскай – 1 млн 415,3 тыс. (1 млн 418,9 тыс.), Брэсцкай – 1 млн 397 тыс. (1 млн 398,7 тыс.), Віцебскай – 1 млн 222,5 тыс. (1 млн 228,6 тыс.), Магілёўскай – 1 млн 86,1 тыс. (1 млн 91,9 тыс.), Гродненскай – 1 млн 66,7 тыс. (1 млн 69,6 тыс.).

За студзень – верасень 2010 года ў краіне нарадзіліся 80 819 дзяцей (на 2 126 менш у параўнанні са студзенем – вераснем 2009 года), памерлі 102 425 чалавек (на 2 706 больш). У краіну прыбылі 12 261 чалавек, выехалі 5 032.
========
Источник…
Белорусов все меньше и меньше – 2010 = 1979
Нас все меньше

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий