понедельник, 18 ноября 2013 г.

Этно-концерт из цикла “Движение земли”

Паважаныя сябры!

ДзУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр" 23 лістапада 2013 г. а 17 гадзіне запрашае вас на сапраўдныя палескія "ВЫЧОРКЫ"(этнаканцэрт з цыкла "рух зямлі").
Вы пачуеце старадаўнія песні, паскачыце з намі танцы, пазнаёміцеся са стражытнымі гульнямі і паспрабуеце смачных залядынскіх прысмакаў.
Нашы госці:
 Народны фальклорны гурт "Залядынская гамонка" Залядынскага СДК Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці;
 Фальклорны гурт "Старое сяло" (г.Мінск).
 Фальклорны гурт "Жэмэрва" (Падляшша, Польшча);
 Фальклорна гурт "Пудляшанкі" (Падляшша, Польшча).
Мы чакаем вас, паважаныя жыхары і госці горада, у малай зале ДзУК "Брэсцкі АГКЦ" 23 лістапада 2013 г. у 17.00 па адрасе: г.Брэст, вул. Камуністычная, 1, другі паверх.
Уваход свабодны.


Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий