вторник, 2 апреля 2013 г.

Конкурс юнацкай паэзіі – 2013

У межах Дня шведскай і беларускай лiтаратуры – 2013  -  Конкурс юнацкай паэзіі – 2013

Арганізатары:

Шведскi саюз «За грамадства без наркотыкаў» (RNS)
Упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама
Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама
Камiсiя па справах непаўналетнiх Брэсцкага аблвыканкама
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Запрашаем да ўдзелу маладых паэтаў!

Узрост удзельнікаў: ад 15 да 18 гадоў (уключна). Месца жыхарства – Брэсцкая вобласць.

Заяўкі на ўдзел у Конкурсе юнацкай паэзіі дасылайце на e-mail: brest.poetry.13@gmail.com

Маладыя паэты, калi ласка, пазначце:

1. Iмя, прозвiшча.
2. Дату нараджэння.
3. Месца жыхарства.
4. Месца навучання альбо працы.
5. Телефоны (хатнi, напрыклад 8-0165-332211, і мабiльны, напрыклад
8-029-6223311 Velcom).
6. Электронную скрынку.
7. Прыкладзiце толькi адзiн напiсаны ўласна верш на беларускай ці рускай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак: 17 красавіка 2013 г.

Аўтары 10 лепшых вершаў трапяць у фiнал Конкурса, якi пройдзе ў Брэсце 25 красавіка 2013 г. – чакайце паведамлення на сваю электронную скрынку цi па тэлефоне
да 22 красавіка 2013 г.

Фiналiсты Конкурса, якія па выніках галасавання журы зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць каштоўныя прызы.

Галоўны прыз за першае месца – паездка 17-19 мая 2013 г. у г. Львоў (Украіна) для ўдзелу ў Днях шведскай і беларускай лiтаратуры. Усе выдаткі – за кошт запрашаючага боку.

Кантакты:
brest.poetry.13@gmail.com
Надзея Аўсіевіч, тэл. 8-029-6456627 (Velcom)
Міхась Еўтуховіч, тэл. 8-025-9803502 (Life:)


Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий