вторник, 15 февраля 2011 г.

Впервые в Бресте! – «Свята Роднай мовы»

1

12-ты раз у свеце і 1-ы раз ў Берасці!

21 лютага ўсё свядомае грамадства свету святкуе Дзень роднай мовы! Адкуль і навошта з'явілася такое свята можна прачытаць тут.

У гэтым годзе мы вырашылі зладзіць гэтае свята і ў нашым горадзе, бо на наш погляд яно вартае быць!
З гэтай нагоды запрашаем Вас на імпрэзы:

=== 19/02 | Старт а 17-й | Вул. Савецкая,54 | кошт 5000 руб.!!!

- ансамбль народнай песні «Купавушка» (Берасце)
Калектыў Брэсцкага музычнага коледжу імя Шырмы, мастацкі кіраўнік Л. Кучур.
- гурт аўтэнтычнага беларускага фолку «Ветах»
Падрабязней тут вельмі раю паслухаць і паглядзець!!!
Гурт прафесійны – Універсітэт Культуры РБ.

=== 20/02 | Старт а 17-й | Вул. Савецкая, 54 | кошт 10000 руб.!!!

Выступ паэтаў:
Зінаіда Дудзюк (Берасце)
Мікола Пракаповіч (Берасце)
Віталь Рыжкоў (Берасце)

Прэзентацыя-канцэрт новага альбому «Ніткі» Таццяны Беланогай!

Не заставайцесь абыякавымі – наведайце імпрэзы! Удзельнічайце ў размове!

Набывая квіток загадзя – атрымліваеце бонусны штамп у картку сябра прома-суполкі Зала чакання!
Маб.: +375 29 3139860, +375 29 7273097

Арганізатары: Прома-суполка «Зала чакання«,
Абласны Грамадска-культурны цэнтр, Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

========
Zmicer Nazarau | Источник…

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий