вторник, 7 сентября 2010 г.

МЫ - БЕЛАРУСЫ!

МЫ - БЕЛАРУСЫ!

1

І недарэкі ж мы, беларусы!..
Нам ад кагосьці ўсё трэба залежаць,
Нам даспадобы панукі, прымусы,
Самы няздольны зажыць, як належыць.

Дзе ж наша годнасць і гонар наш дзе?
Што мы - дурней за народ які іншы?!
Колькі ў агромністае грамадзе
Крыўды і гора насіць і не пікнуць?

Збудзімся ж, глянем цвяроза вачыма,
Скончым са страхам і з боязню скончым!
Спынім распродаж, раздачу Айчыны,
Глумствы над моваю роднай старонкі!

Мы - не абы-які люд, беларусы!..
Здольны мы шчасце здабыць сабе самы.
Рана спраўляць "дабрадзеям" хаўрусы -
"Крэсамі" больш і "губерняй" не станем!

Варта ўсім знаць: наш пасад між народамі
Будзе такім, як прарочыў Купала -
Годны, пачэсны! Ліцвіны - не лодары…
Край працай шчырай адродзім, праславім!

=========
Антон ПІЛІПЧЫК Источник.

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru

Комментариев нет:

Отправить комментарий